адліць, адалью, адальеш, адалье; адальём, адальяце і адлію, адліеш, адліе; адліём, адліяце; заг. адлі; зак.
1. чаго. Выліць частку вадкасці з якой-н. пасудзіны. Адліць вады з вядра.
2. Адхлынуць, сцячы з якой-н. часткі цела (пра кроў). Кроў адліла ад твару.
3. каго. Разм. Абліўшы (абліваючы) вадой, прывесці каго-н. да прытомнасці. Сыны адлілі бацьку халоднай вадой і пад вечар павезлі ў горад у бальніцу. Галавач.
4. што. Вырабіць ліццём; выліць. Адліць балванку.
/ у перан. ужыв. Каса, і сякера, і цэп малацьбітны Магутную волатаў сілу далі: Марозы і спёкі далі гарт нязбытны — Мне песню, як звон, як пярун, адлілі. Купала.
5. Скончыць ліць. Адснавалі прадвеснік хмары, Адлілі праліўныя дажджы. Гурло.

Паведаміць пра недакладнасьць