адлупіць, -луплю, -лупіш, -лупіць; зак.
1. што. Аддзяляючы, зняць з чаго-н. (кару, лупіны і пад.). Адлупіць наклейку з бутэлькі.Косцік выцягнуў з-пад ложка свае старыя чаравікі, адлупіў у адным з іх [сцілку] і схаваў за яе сакрэтную пісульку. Паслядовіч.
// Разм. Адарваць. Адлупіць рукаў.
2. каго. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць. Здаецца, калі Іван счапіўся, з Вавілам, на вуліцы нікога не было, але ў клубе ўжо гаварылі, што Іван з Алёшам адлупілі Пухціка. Кудравец.

Паведаміць пра недакладнасьць