адлучыць, -лучу, -лучыш, -лучыць; зак., каго-што. Пазбавіць сувязі з кім-, чым-н.; аддзяліць, адасобіць ад каго-, чаго-н., ізаляваць. Трэба не мець сэрца, каб адлучыць дзяўчынку ад сям'і ў такі час. Пальчэўскі. [Агата:] — Ён [бык] раззлавана матаў галавой, не разумеючы, чаму яго адлучылі ад усяго статка. Броўка.
// Адняць дзіця ад грудзей; адняць, адсадзіць цяля ад каровы.
// Раздзяліць, стаць мяжой, граніцай паміж чым-н. Пясчаны перашыек адлучыў ліманы ад возера.
Адлучыць ад царквы — прызнаць чужым царкве, якому-н. веравызнанню; выключыць з рэлігійнай абшчыны.

Паведаміць пра недакладнасьць