1. Адкінуць у адваротным напрамку светлавыя прамені. Азёрная гладзь адлюстравала святло месяца.
2. Узнавіць, перадаць чый-н. вобраз на сваёй люстранай паверхні. Сажалка адлюстравала пышныя кароны пахіленых вербаў, колеры неба. Галавач. Тады хмарка папрасіла сонейка: — Адлюструй мяне, калі ласка, на тым вунь загончыку ільну! Карпюк.
// Адбіць, перадаць у вобразах ці паняццях аб'ектыўную рэальнасць (пра здольнасць чалавека пазнаваць навакольны свет).
3. Увасобіць у мастацкіх вобразах; абмаляваць, паказаць. Раскрываючы вобраз Гушкі, К.Чорны праўдзіва, глыбока і шматгранна адлюстраваў супярэчлівы і пакутны шлях беларускага сялянства ў рэвалюцыю. Луфераў.
// Перадаць, ахарактарызаваць сутнасць, змест, унутраныя асаблівасці чаго-н. [Сцяпан] пачаў у галаве складаць гэтае пісьмо, падбіраць такія словы і выразы, якія б дакладна адлюстравалі яго душэўны стан, яго радасць. Шамякін.
4. Паказаць якім-н. вонкавым выяўленнем. Яго твар адлюстраваў нястрымную радасць. Погляд дзяўчыны адлюстраваў парыў душы і хваляванне.
Паведаміць пра недакладнасьць