1. Разм. Змалаціць, перастаць малаціць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы. [Пахілка:] — Не, братачка, я сваё адмалаціў. Шкадую толькі, што не ў пару паміраю. Савіцкі.
2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг, паслугу.
3. перан. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць каго-н. [Катаржнік:] — І на стайні так адмалацілі— Ракам поўз дамоў, ісці не мог. Бялевіч.
4. перан.; што і без дап. Разм. Невыразна, у хуткім тэмпе прачытаць, выказацца; адбарабаніць. Даклад не прачытаў, а адмалаціў.
Паведаміць пра недакладнасьць