1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмаўляць — адмовіць і адмаўляцца — адмовіцца.
// Адмоўны адказ на просьбу, патрабаванне і пад. [Лінкевіч] уяўляў, што яго просьбу можа задаволіць старшыня, і таму зразумеў словы Шаманскага, як адмаўленне. Дуброўскі.
2. Непрызнанне чаго-н. Сіла рамана [“Трэцяе пакаленне”] Кузьмы Чорнага ў адмаўленні. старога і сцверджанні новага, у вялікай мастацкай праўдзе, з якой робіць гэта. Галавач.
3. Тое, што фактам свайго існавання адмаўляе, выключае магчымасць існавання чаго-н. іншага.
Паведаміць пра недакладнасьць