адмаўляць, -яю, -яеш, -яе; незак.
1. Незак. да адмовіць.
2. Выступаць праціўнікам чаго-н.; не прызнаваць існавання, значэння, мэтазгоднасці чаго-н. Адмаўляць існаванне бога.У процівагу В.Дуніну-Марцінкевічу паэт-грамадзянін Ф.Багушэвіч адмаўляў увесь тагачасны дзяржаўны лад. Шкраба. Помніць толькі [Сяргей], што ён нешта нігілістычна адмаўляў, і не столькі ад цвёрдага пераканання, колькі ад простай мужчынскай упартасці. Шамякін.
3. Абвяргаць што-н., не згаджацца з кім-, чым-н. Да гэтага часу Скуратовіч прызнаўся, што некалькі разоў бачыўся з Толікам, але адмаўляў удзел сына ў забойствах. Чорны. [Уладзік:] — А таму нам [настаўнікам] трэба дагаварыцца загадзя, як трымацца на допыце, што казаць, а пра што маўчаць або адмаўляць зусім, каб не было супярэчлівых паказанняў. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць