адмахнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. і аднакр.
1. Махнуўшы чым-н., адагнаць ад сябе, не дапусціць да сябе каго-н. Адмахнуцца ад камара.
// Махнуць рукой (рукамі) у знак пратэсту, нязгоды, незадаволенасці чым-н. — Калі варта, дык і палаяць не пашкодзіць, — нецярпліва адмахнулася ад мужа рукою Вера Васільеўна. Паслядовіч.
2. перан. Разм. Адмовіцца рабіць што-н., не паспрабаваўшы разабрацца, не ўдзяліць увагі чаму-н.; несур'ёзна аднесціся да якой-н. справы. Васіль адмахнуўся ад пустых размоў. Шамякін. А швагер мой — нібы зусім цвярозы, нібы назаўсёды хочучы адмахнуцца ад таго, што было — апусціў вочы. Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць