адмачыць, -мачу, -мочыш, -мочыць; зак., што. 1. Намачыць што-н., каб лягчэй аддзялялася. Адмачыць бінт на ране. 2. Трымаючы ў якой-н. вадкасці, зрабіць больш прыгодным для выкарыстання, вымачыць. Адмачыць салёнае мяса. Адмачыць скуры.