адмераць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Мераючы, аддзяліць або адзначыць пэўную колькасць чаго-н. Адмераць тры літры малака.Участак, які адмерала Вера, запісалі на яе імя. Галавач. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Прыказка.
// Разм. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць. Толькі надвячоркам сябры прыйшлі ў Панямонь, адмераўшы дзесяткі лішніх вёрст, каб замесці свае сляды. Колас.
// Разм. Лічачы, нанесці каму-н. пэўную колькасць удараў бізуном, шомпалам і пад. Дарэмна.. [Лявон] ляжаў пластом на зямлі і лічыў, колькі ўдараў адмерае яму гэты баязлівец Юзік. Дамашэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць