адметны, -ая, -ае. Не падобны да іншых; своеасаблівы, непаўторны, характэрны. Леапольд Гушка быў адметны ад тутэйшых людзей: штосьці было адмысловае ў яго вымаўленні. Чорны. Лес жыў сваім адметным жыццём таемнасці і зачараванасці. Адамчык.