адміністратар, -а. м. Службовая асоба, якая кіруе арганізацыяй, установай і пад. Сярод жа людзей найболей яскрава выдзялялася постаць Кандрата Казея, таго самага Казея.., якога не так даўно Чыкілевіч называў Пракопу як кандыдата ў добрыя адміністратары ў калгас. Колас.
// Распарадчык. Але адміністратар надышоў І пераправіў Пустышова на галёрку. Корбан.