адмовіць, -моўлю, -мовіш, -мовіць; заг. адмоў; зак.
1. Не задаволіць чыёй-н. просьбы, патрабавання; не згадзіцца даць што-н., каму-н. У Валодзі многа, вельмі многа сяброў-прыяцеляў, якім ён дапамагае, і яны яму ні ў чым не адмовяць. Вішнеўскі.
// Абмежаваць у чым-н., пазбавіць чаго-н. Адмовіць сабе ва ўсім неабходным.
2. Не даць згоды на шлюб. Вера прыйшла.. з намерам адмовіць сватам, як раіла маці, з павагаю, не трацячы сваёй годнасці. Дуброўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць