адмысловы, -ая, -ае. Своеасаблівы, адметны, непаўторны. Адмысловы танцор.Палескае неба мае свае адмысловыя найтанчэйшыя адценні. Чорны. Хто б падумаў, здагадаўся, Што ў такіх аковах Быў Тарас багаты скарбам, Скарбам адмысловым. Купала.
// Спецыяльны, асобага прызначэння. Адмысловыя прысмакі.[Хлопцам] ужо шыюць маткі трусы, рыхтуюць рукзакі, падбіраюць адмысловую пасуду. Якімовіч.
// Цудоўны, выдатны. Рыбак быў дзядзька наш Антоні, Як і работнік, адмысловы. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць