адмякнуць, -не; пр. адмяк, -ла; зак. Зрабіцца мякчэйшым ад вільгаці; адсырэць, размякнуць. Гразь на штанах, мусіць, яшчэ з Карчаватак. Падсохла на сонцы за дзень, пасля зноў адмякла ў рацэ, калі цягалі калёсы. Пташнікаў.
// Аслабнуць, адваліцца (пра мароз, холад). Удзень было сонечна, марозна і ціха, а перад захадам сонца неба пачало хмурыцца, адмяк мароз і з усходу павеяў вецер. Чарнышэвіч.