адмяніць, -мяню, -меніш, -меніць; зак., што.
1. Спыніць існаванне чаго-н.; ліквідаваць. У Рубанаўцы калісь хутары зрабілі, потым вайна, рэвалюцыя, хутары самі рубанаўцы адмянілі. Галавач.
// Аб'явіць што-н. раней прынятае, узаконенае несапраўдным; скасаваць. Адмяніць прысуд.[Сцяпан Тамашэвіч:]— Мы склікалі агульны сход жыхароў і імем Савецкай улады адмянілі загады акупацыйных улад. Залескі.
// Даць распараджэнне, каб аб'яўленае, намечанае не адбылося. Адмяніць экскурсію. Адмяніць паездку за горад.
2. Замяніць на тое, што больш падыходзіць; абмяняць.

Паведаміць пра недакладнасьць