1. Насякомае, якое жыве вельмі кароткі час (ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён). Матылёк-аднадзёнка.
2. Пра што-н. недаўгавечнае, што мае значэнне, вартасць нядоўгі час. Верш-аднадзёнка.
// Газета, якая выйшла адзін раз. У гэты ж час [у 1932 г.] у Львове выходзіць беларуская аднадзёнка “На пераломе”, у якой з'явіўся верш “Заштрайкавалі гіганты-каміны” ўпершыню за подпісам Максім Танк. С.Александровіч.
Паведаміць пра недакладнасьць