аднакі, -ая, -ае. Разм. Тое, што і аднолькавы. Праўда, не заўсёды грэбля з аднакаю сілай бунтавала сялянскія душы. Колас. Рыгор разглядаў у змроку аднакія прыземістыя абсаджаныя садкамі хаткі. Гартны. [Дубіку] хоць бы што — ён заўсёды аднакі. Скрыган.