аднасяльчанін, -а; мн. -чане, -чанаў і -чан; м. Тое, што і аднаселец. Мо ён [Калінін] у родны кут паехаў к зямлянам І там з аднасяльчанамі гаворыць. Зарыцкі. [Старшыня:] — Іду на вуліцу і сустракаю былога свайго аднасяльчаніна, калісьці разам свіней пасвілі. Шахавец. На чацвёртым тыдні вайны на вачах усёй вёскі фашысты павесілі.. аднасяльчаніна Розума Фёдара. Сіняўскі.