аднолькавы, -ая, -ае. Такі, які нічым не адрозніваецца ад іншых, такі самы. [Полаз:] — У аднолькавым мы становішчы былі пасля акупацыі. Адны галавешкі ды каміны засталіся. Шамякін. І аднолькавае гора У нас некалі было, І адзін і той жа вораг, І адно і тое ж зло. Астрэйка.
// Які ніколькі не змяніўся; такі, як заўсёды.