адносіны, -сін; адз. няма.
1. Характар паводзін, абыходжання каго-н. з кім-, чым-н. Выхаваць сацыялістычныя адносіны да сродкаў вытворчасці.Дзіўнымі былі адносіны Максіма да Машы. Шамякін. Дзеці нейкім сваім дзіцячым пачуццем разбіраюцца ў шчырасці дарослых, у адносінах іх да сябе. Васілевіч.
// Погляд на што-н., разуменне чаго-н. Камуністычныя адносіны да працы.
2. Сувязі паміж людзьмі, пэўнымі групамі ці краінамі, якія ўзнікаюць у працэсе іх дзейнасці, суіснавання. Дыпламатычныя, гандлёвыя, эканамічныя адносіны. Адносіны паміж настаўнікамі і вучнямі. Таварыскія адносіны.
3. Узаемная сувязь, залежнасць з'яў або іх кампанентаў. Адносіны прычыны да выніку. Пытанне аб адносінах свядомасці да матэрыі.
4. Дачыненне да каго-, чаго-н., сувязь з кім-, чым-н. І прозвішча яго — Дарожка — ніякіх адносін, здаецца, да дзятлаў не мае. Якімовіч.
Ва ўсіх адносінах — з любога пункту гледжання. У адносінах да каго, чаго — ужываецца ў якасці прыназоўніка са значэннем напрамку дзеяння.

Паведаміць пра недакладнасьць