1. Незак. да аднесціся.
2. Уваходзіць у састаў, разрад чаго-н.; належаць да ліку якіх-н. з'яў, прадметаў. Нарач адносіцца да азёр, якія не зарастаюць раслінамі. В.Вольскі. Самае галоўнае, што нас яднала, — гэта тое, што мы адносіліся да ліку пакрыўджаных. Дамашэвіч.
3. Быць аднесеным да пэўнага часу, быць звязаным з пэўным перыядам. Першыя паэтычныя вопыты Янкі Купалы адносяцца да 1902 года.
4. Знаходзіцца ў пэўнай адпаведнасці, суадносінах з чым-н.
// Даваць пры дзяленні на другі лік пэўную дзель (заўсёды ў параўнанні з другой парай велічынь). Дзевяць адносіцца да трох, як тры да аднаго. Плошчы двух трохвугольнікаў адносяцца, як здабыткі іх асноў да вышыні.
3. Зал. да адносіць.
Паведаміць пра недакладнасьць