адносна.
1. прысл. У нейкай меры, ступені; больш ці менш; параўнальна. Цяпер.. [юнакі і дзяўчаты] адносна ціха, паддаўшыся агульнаму настрою, адпачываюць у цяні. Брыль.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам “адносна” выражае аб'ектныя адносіны: прыназоўнік паказвае на асобу, прадмет або паняцце, да якога мае дачыненне тое, што выказваецца. Адносна гэтай справы яшчэ нельга нічога сказаць.У нас няма сумнення адносна адзінай ідэйнай прыроды сучаснай савецкай літаратуры сацыялістычнага рэалізму. Перкін.

Паведаміць пра недакладнасьць