адносны, -ая, -ае.
1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым-н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна.[Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора. Хадкевіч.
// Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым-н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша. Мележ.
2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго-н., між чым-н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.

Паведаміць пра недакладнасьць