адобрыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што. Станоўча аднесціся да чаго-н.; ухваліць. Калі.. [Сцёпка] даведаўся, што Аленка збіраецца далей вучыцца, то адобрыў яе намер. Колас.
// Згадзіцца з чым-н., прыняць (праект, план і пад.). [Кіеня:] — А гэта — інжынерскія разлікі. Іх можна або адобрыць, або забракаваць. Шыцік.