1. прысл. Належным чынам, суразмерна.
2. прыназ. з Д і Т. Згодна чаму і згодна з кім-чым; у залежнасці ад чаго-н. Пан Длугошыц, кожны раз сустракаючы новага госця, выказваў усе адзнакі гаспадарскай радасці і шляхетнасці: кланяўся, ветліва паціскаў руку, кідаў тую ці іншую фразу, адпаведна выпадку ці асобе госця. Колас. — Думка асушыць Калхіду з'явілася даўно, — гаварыў Андрэй Міхайлавіч. — Яна ўмацоўвалася адпаведна з ростам тэхнікі. Самуйлёнак.
Паведаміць пра недакладнасьць