1. Спаліць частку прадмета. Адпаліць канец бервяна.
// Перапаліўшы, аддзяліць. Адпаліць кавалак вяроўкі.
2. Спец. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло, каб надаць ім неабходныя якасці.
3. перан. Зрабіць, сказаць што-н. нечаканае. [Алесь:] “Ці мала што можа адпаліць вораг у апошнюю хвіліну”. Броўка. — А ты чаго з лесу ад мяне ўцякаў? — звярнуўся незнаёмы да Грышкі. — Спужаўся вас, дык і ўцякаў, — адпаліў, не думаючы, Грышка і перавёў свой погляд на бацьку. Чарот.
◊ Адпаліць штуку — зрабіць што-н. недарэчнае, непатрэбнае.
Паведаміць пра недакладнасьць