адпасці, -паду, -падзеш, -падзе; -падзём, -падзяце; зак.
1. Аддзяліўшыся, адарваўшыся ад чаго-н., адваліцца. Сукі на старадрэвіне засохлі і адпалі.Вучні атынкавалі ўсе месцы, дзе адпала тынкоўка, пафарбавалі парты. “Звязда”. Молат гучна грымне — Ржа-луска адпадзе. Бядуля.
2. Страціць сувязь з кім-, чым-н., выйсці са складу якога-н. аб'яднання. Ад сістэмы капіталізму адпаў шэраг краін Еўропы і Азіі.
3. перан. Страціць значэнне, сэнс; аказацца неістотным, непатрэбным. Цяпер, калі праблема зямлі адпала, калі зямлі хапае, колькі хочаш, нашы бацькі хочуць аддаваць сваіх дзяцей у навуку. Дамашэвіч.
// Прайсці, знікнуць. Ахвота адпала.

Паведаміць пра недакладнасьць