адпачынак, -нку, м.
1. Перапынак у рабоце, у якім-н. занятку для аднаўлення фізічных ці разумовых сіл. Летні адпачынак школьнікаў.Брыгада стала на работу ў той жа дзень, пасля кароткага адпачынку. Чорны. Цалюткі дзень без адпачынку Збірала ягады дзяўчынка. Муравейка.
2. Часовае вызваленне ад службы, работы для аднаўлення сіл, лячэння і пад.; водпуск (у 2 знач.). Грамадзяне СССР маюць права на адпачынак.Бацька якраз атрымаў чарговы адпачынак і чакаў сына, каб разам паехаць у вёску, да цёткі Глашы. Гамолка.

Паведаміць пра недакладнасьць