адперціся, адапруся, адапрэшся, адапрэцца; адапромся, адапрацеся; пр. адпёрся, -перлася; заг. адапрыся; зак.
1. Адчыніцца (пра што-н. запёртае). Вароты адперліся.Казлянятачкі, Белянятачкі, Адамкніцеся, Адапрыцеся... Барадулін.
2. Разм. Не прызнацца ў чым-н., адмовіцца ад чаго-н.

Паведаміць пра недакладнасьць