1. Плывучы, аддаліцца на нейкую адлегласць ад каго-, чаго-н. Адплысці ад берага.
2. Перамясціцца куды-н.; пасплываць. У даль начную адплылі Усе хмурынкі, што так ззялі Красой дзівоснай для зямлі. Астрэйка. Туман адплыў на ўзлессе ракі. Броўка.
// перан. Павольна, плаўна аддаліцца. Бярозавыя прысады.. парадзелі, бы расступіліся, адплылі ўбок, і неяк адразу ж за імі з'явіўся камбайн. Савіцкі.
// Мінуцца, знікнуць. Адплылі ў таямнічую далеч яго [Сяргея] басаногія гады, адплылі і не вернуцца. Шахавец. Думкі пра малодшага сержанта хутка без следу адплылі. Мележ.
3. Выйсці ў плаванне. Ціха ў порце, бо на параходзе Ў Аргенціну адплыў жывы тавар. Танк.
Паведаміць пра недакладнасьць