адпрэгчы, -прагу, -пражэш, -пражэ; -пражом, -пражаце, -прагуць; пр. адпрог, -прэгла і -прагла; заг. адпражы; зак., каго. Вызваліць ад запрэжкі, зняць вупраж; выпрагчы. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку. Колас. Калі заехалі на двор, Раёк паклікаў свайго жвавага сына-падлетка і сказаў, каб адпрог каня і навязаў на лужку, а сам разам з гасцямі пайшоў у хату. Сіўцоў.