адпудзіць, -пуджу, -пудзіш, -пудзіць; зак., каго.
1. Спалохаўшы, адагнаць. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся адпудзіць рыбу. Ваданосаў.
2. перан. Адштурхнуць ад сябе сваімі словамі, учынкамі і пад. Чарнікевіч адказаў не адразу. Ён баяўся першым неасцярожным словам адпудзіць гэту дзяўчыну. Лобан.

Паведаміць пра недакладнасьць