адрадзіць, -раджу, -родзіш, -родзіць; зак., што. Аднавіць пасля перыяду разбурэння, заняпаду, часовага знікнення; выклікаць уздым, росквіт чаго-н. Адрадзіць промысловасць, гаспадарку. Адрадзіць традыцыі. □ Тое, што.. [Наталля Пятроўна] так хвалюецца, адрадзіла ў Сяргея надзею, якая амаль ужо згасала. Шамякін. [Андрэй:] “Ты сваім лістом усхвалявала мяне да апошняга, адрадзіла ўсё, што было між намі”. Пестрак.