адранцвелы, -ая, -ае. Які знаходзіцца ў стане адранцвення.
// Які страціў адчувальнасць; знямелы, здранцвелы, адзеравянелы. Коля тым часам прывязаў каня да маладой сасонкі, а сам пачаў тупаць па дарозе, размінаючы адранцвелыя ногі. Якімовіч. Уплёўшыся за .. [вяроўку] адранцвелымі пальцамі, Ігнась разгойдваў язык звана. Чарнышэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць