адрапартаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Аддаць рапарт; далажыць пра што-н. па правілах вайсковай службы. Дзяжурны па часці гучна адрапартаваў палкоўніку і саступіў убок, даючы дарогу. Алешка. — Таварыш камандзір узвода, — адрапартавала Рыма, — заданне выканана, варожы эшалон, які ішоў на фронт, падарваны. Васілеўская.
// перан. Разм. Коратка паведаміць пра што-н. — Ёсць маскоўская, старка, кагор, катлеты і мяса тушанае, — завучаным тонам адрапартавала.. [афіцыянтка] прыезджым. Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць