1. Надпіс на паштовым адпраўленні, у якім указваецца месцазнаходжанне атрымальніка. Сяргей прачытаў надпіс на некалькіх старых канвертах. На ўсіх — адзін адрас: дэпутату Вярхоўнага Савета. Шамякін.
// Указанне месцазнаходжання каго-, чаго-н. Прамчала віхрам конніца І знікла ў шызай далі. Дзяўчаты непакояцца, Што адрасоў не далі. Гаўрусёў.
2. Пісьмовае прывітанне ў гонар якой-н. урачыстай падзеі, звычайна юбілею. Паднесці прывітальны адрас.
○ Зваротны адрас — адрас адпраўшчыка.
[Фр. adresse.]
Паведаміць пра недакладнасьць