1. Адмовіцца ад сваіх правоў на што-н. Адрачыся ад спадчыны. Адрачыся ад трона. □ [Грамабой:] — У людзей языкі доўгія: скажуць — Яначка зямлі адрокся. Крапіва.
// Кінуць, не ўзяць. Пусціў Тодар ведзьмара. Усхапіўся той ды наўцекача — і сарочкі адрокся. Якімовіч.
2. Не прызнаць за сваё. [Купала:] Я даў абяцанне дзядзьку Раману, думаю, што і ён ад свайго слова не адрачэцца. Вітка. [Бэсман:] Як вам не сорам: Сказаць і адрачыся ўласных слоў! Глебка.
// Адмовіцца ад былых поглядаў, перакананняў, веры. Адрачыся ад царквы.
// Адмовіцца ад каго-н. блізкага (сваякоў, сяброў, аднадумцаў і пад.). Што тут думаць! Усё перадумана. Не разумее старая, што.. [Іллюк] ніколі не адрачэцца ад Васіліны. Хадкевіч.
// Парваць сувязь, аддаліцца ад чаго-н. Ён ад свету сябе адлучыў, Ён адрокся ад скарбаў культуры. Глебка.
// Адмовіцца ад якіх-н. звычак, занятку і пад. Удавец-удалец Ад маны не ўбярогся; Ад світанак-гулянак, Ад дарог не адрокся. Бічэль-Загнетава.
Паведаміць пра недакладнасьць