адроддзе, -я, н. Зневаж. Чый-н. патомак, нашчадак. [Ганна:] — Тут жа яго [маёра] расстраляць! Каб нідзе не пакідаць за сабой адроддзе панскае! Нікановіч. [Чачык:] — Падумаеш, начальнікам вялікім зрабіўся.. Калі я злодзей, то ты тады адроддзе зладзейскае. Пташнікаў.
/ Ужываецца як лаянка. [Агата:] — Ідзі, адроддзе воўчае, адгэтуль! Бядуля.

Паведаміць пра недакладнасьць