адрэзак, -зка, м.
1. Невялікі адрэзаны кавалак чаго-н. [Васіль] адрэзаў з братам некалькі дошак на столь. Паставіў адрэзкі пры сцяне на козлы, каб можна было браць зверху. Мележ.
2. Абмежаваная частка чаго-н. Адрэзак часу. Адрэзак шляху.Застава лейтэнанта Усава ў няроўнай барацьбе.. трымала давераны ёй адрэзак граніцы. Брыль.
3. пераважна мн. (адрэзкі, -аў). Землі, адрэзаныя ад сялянскіх надзелаў у часе рэформы 1861 г. ў Расіі.

Паведаміць пра недакладнасьць