адрэкамендаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., каго.
1. Знаёмячы, назваць каго-н., яго занятак. — Знаёмцеся, вось, — адрэкамендавала яго Антаніна Пятроўна, — Леанід Іванавіч, наш гісторык і кіраўнік школьнай самадзейнасці. Васілевіч.
2. Ахарактарызаваць у якасці каго-н. — Вось, бацька, прывёў я ваяку! Партызанам хоча быць, — адрэкамендаваў Цімох Саўку Мільгуна. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць