1. Пасадзіць асобна ад каго-, чаго-н. Белая [трусіха] паспрабавала залезці ў карытца нават з лапкамі, і Данік асцярожна адсадзіў яе. Краўчанка. [Пецю] назаўтра ж адсадзілі на заднюю парту, аднаго — на ім. на ўроках аж скура гарэла. Пташнікаў.
2. Разм. Прымусіць пакінуць якое-н. месца, не даць доступу да чаго-н. Прыбытнага адсадзілі ад стала, потым выціснулі з бакоўкі. Кулакоўскі.
3. Спыніць кармленне матчыным малаком, размясціць асобна ад маткі. Адсадзіць цяля.
4. Пасадзіць яшчэ раз нанава (пра расліны). [Несцер:] — Усе.. пасохлыя дрэвы адсадзілі занава. Кулакоўскі.
5. Спец. Струменем вады або паветра аддзяліць карысны выкапень ад пустой пароды.
◊ Адсадзіць пячонкі (нутро) (груб.) — моцна збіўшы, пашкодзіць унутраныя органы.
Паведаміць пра недакладнасьць