адсапнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Адзін-другі раз выдыхнуць з сілаю, каб перавесці дух; перадыхнуць. Тады Юзік апамятаўся, адсапнуўся ўсімі грудзьмі і расказаў збольшага ўсё, як яно было. Баранавых. Тут крытык выпіў з кілішка суседа, адсапнуўся і зноў загаварыў. Бядуля.