1. Адбіваючы святло, свяціцца, даваць водсвет. Конь прыціх, супакоіўся, ледзь адсвечвала нерухомая падкова. Лынькоў.
// Адліваць колерам чаго-н. або якім-н. колерам. Золатам адсвечвала пажоўклае лісце вішняку. “Маладосць”.
2. Адбівацца на чым-н. Выгібы хваль, разварушаных лодкай, пабліскваюць, адсвечваюць на пясчаным дне. Брыль. [Міхалковіч:] Унь, бачыш, бляск. Гэта, мусіць, сонца ад шыб адсвечвае. Чорны.
// перан. Адбівацца (у вачах, на твары— пра душэўны стан). Але ў [Рыгоравай] ухмылцы адсвечвала сур'ёзная ўвага да Ганны. Гартны.
Паведаміць пра недакладнасьць