адседзецца, -седжуся, -седзішся, -седзіцца; зак. Перабыць, пераседзець які-н. час у бяспечным месцы, ратуючыся ад чаго-н., чакаючы зручнага моманту для чаго-н. Перад самай атакай.. [Кныш] схаваўся ў траншэі,.. каб там адседзецца. Няхай.
// перан. Ухіліцца ад працы, выканання свайго абавязку. І пасля сходу Дзям'ян на работу не выйшаў. Спадзяваўся як-небудзь адседзецца, пакуль Курловіча не заменяць другім. Дуброўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць