1. што. Доўга або ў нязручнай паставе седзячы, давесці да адранцвення якую-н. частку цела. Адседзець нагу.
2. Прабыць, праседзець нейкі час дзесьці. [Эма] скардзілася, што ёй цяжка, што.. [Іван] не памагае ў хатняй рабоце. А яму хіба лёгка было? Яна ж адседзіць, адбалбоча .. восем гадзін, і ўсё, які там цяжар. Марціновіч.
3. Адбываючы пакаранне, прабыць які-н. тэрмін у турме. Я.Колас за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і рэвалюцыйныя творы адседзеў тры гады ў мінскім астрозе. Казека.
Паведаміць пра недакладнасьць