1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца шляхам прасейвання. Вотруб'е адсеялася ад мукі.
2. Кончыць сяўбу. Платон усміхаецца: “Во адсеемся, тады на цэлы тыдзень вазьму адгул”. Асіпенка.
// Перастаць сеяць па якой-н. прычыне.
[Корбут:] — Адсеяўся я, Васіль... Цяпер буду сядзець тут на беразе з вудаю... Савіцкі.
3. перан. Выбыць з ліку, складу чаго-н.
[Кавалеўскі:] — Я праглядаў вашы зводкі. У вас адсеялася тысяча семсот чалавек. Карпаў.
Паведаміць пра недакладнасьць