1. Прасейваючы, аддзяліць. Насыпала [маці] свежае жытняй мукі, Пазаддзе адсеяла І асцюкі І доўга пасля, не шкадуючы сілы, Крамянае цеста Мясіла, мясіла. Грахоўскі.
// перан. Пазбавіць сваю памяць, свае ўяўленні ад другараднага, неістотнага.
2. перан. У выніку адбору вывесці каго-н. з ліку, складу чаго-н., адлічыць.
3. Пасеяць нанава на месцы вымаклага, неўзышоўшага.
4. Закончыць сяўбу.
Язэпка ведаў, што як пачынаецца вясна, войт не дасць перадышкі, пакуль не адсеюць усе панскія палеткі. Якімовіч.
Паведаміць пра недакладнасьць