адскакаць, -скачу, -скачаш, -скача; зак., што.
1. Праехаць наўскач якую-н. адлегласць.
Ля Поплава злазіць Дзяўчынка з каня.. Прысела. Шляхі затамілі за дзень. Сто вёрст адскакала Пякельных, як вар. Куляшоў.
2. Выканаць які-н. танец; станцаваць.
Мы й тое помнім — І не жах, Як адскакалі танцаў шмат У зрэбных Галіфэ-штанах Пад дружны гул ад голых пят. Броўка.
// Скончыць скакаць.
Адскакаўшы сваё, пайшлі нарэшце дамоў жанчыны, і пачаліся сапраўдныя танцы. М.Стральцоў.

Паведаміць пра недакладнасьць