адскубнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., чаго. Скубануўшы, адарваць. Адскубнуць воўны, ваты, сена. // перан. Уварваць, здабыць што-н. для сваёй асабістай карысці несумленным шляхам. [Дзед:] — Кожны за сваё дрыжаў і наравіў яшчэ чужога адскубнуць. Шуцько.